Страчаны шлях
Маўчыць стамлёная душа.
Яна баіцца ўзняць свой голаў,
Сыйсці з пакутнага крыжа.
А як сыйсці, калі малітва
Ў нябёсах болей не гучыць.
Яе сыны палеглі ў бітвах.
Народны дух таўром маўчыць.
Не ўбачыш тут снапоў у полі,
Не ўчуеш звонкае касы,
Што ад рання вітала волю,
Вітала луг і каласы.
Айчына, дзе твае нашчадкі:
Літвы адважныя сыны,
Што адсякалі здрайцам пяткі,
Сваёй адвагаю слылі.
Чаму замоўкла песня тая,
Што аб'яноўвала людзей?
Маўчыць Літва...
Літва святая
Па шляху страчаным ідзе.
Свидетельство о публикации №118081502730