Летнi вецер iграе смыкамi бяроз...

***
Летні вецер іграе смыкамі бяроз,
І па небе плывуць дзве ці тры аблачыны.
І раса наліваецца кроплямі слёз
На зарослых травою сцяжынах Айчыны.

Я стаю і маўчу, не хачу гаварыць
Ні аб чым, і трымціць маё сэрца, як нітка.
Летні месяц над скрыпкай бярозы гарыць,
Узышоўшы над ёю сярэбранай скрыпкай.

13. 08. 2018 г.


Рецензии