Афрадыце

Мне ўжо не хапае цябе,
Твайго дотыку, яснага сьмеху.
Душа нікне ў ціхай журбе,
Успаміны блукаюць як рэха.

Бачу ў кіпені хваляў цябе,
Як выходзіш ты з іх, Афрадыта!
Вецер вые, шматкі пены рве,
Мора ж ногі цалуе адкрыта.

Не хавае к табе пачуцця
Абдымае, цалуе ў грудзі...
Колькі мне засталося жыцця,
За малітву хай Бог не асудзіць!

''Мора сіняе, неба прастор
Нашы лёсы вам Богам, адкрыты
Як зрабіць, каб пачуццяў касцёр
Запаліў бы вачэй малахиты?!''


Рецензии