Як той Эсхiл, што ад сваiх трагедый...

***
Як той Эсхіл, што ад сваіх трагедый
У сіцылійскім Гела паміраў,
Памру і я калісь таксама недзе,
Але не там, дзе вершы я ствараў.

Ў сваёй Айчыне быць прарокам – пыха,
А пыху збіць умее і гандляр,
Таму на ўзгорку дзесьці проці ліха
Будуе дом мне лёс мой – гаспадар...

12. 08. 2018 г.

Старажытнагрэчаскі драматург Эсхіл памёр у сіцылійскім горадзе Гела, які на той час быў значным грэчаскім пасяленнем на Сіцыліі.
Проці ліха на ўзгорачку. –  Жартаўлівы адказ на пытанне, дзе нехта жыве. – Заўвагі аўтара.


Рецензии