Пахне iгрушамi летняя ноч...
Пахне ігрушамі летняя ноч,
Нібы ў дзяцінстве маім.
Пахне блакітам нягаснучых воч
Таты і пахне, як дым
Тых керагазаў, дзе вараць грыбы.
Пахне, аж слінкі цякуць!
Пахне, як пахнуць ля рэчкі дубы.
Цэлую ноч – не заснуць!
10. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118081100112