Жыву, пакуль зямлю капаю...
Жыву, пакуль зямлю капаю,
А перастану, стануць – мне.
Пішу, пакуль яшчэ кахаю
І рады сонечнай вясне,
І рады жнівеньскаму лету,
Смузе спякотнай і журбе,
Ўсяму таму, што лёс паэту
Дае ў нялёгкай барацьбе.
Жыву, пакуль зямлю капаю
І кветкі для душы саджу.
Пяю, пакуль цябе кахаю
І ні за што – не асуджу!
Няхай ты болей любіш лета,
А я – асенні жоўты сад.
Пяю, бо песня для паэта –
Нібыта шчасця зарапад!
10. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118081006848
Дзякуй вялікі за мілагучнасць роднай мовы.
З павагай,
Андрэй.
Андрей Ястремский 13.08.2018 00:55 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 13.08.2018 09:11 Заявить о нарушении