***

Мой вясковы характар
Не любіць асфальтавых вуліц.
Ён гудзе, нібы трактар,
Што плуг да зямлі сваёй туліць.

Тут свабодныя мары
Скаваныя думкамі лёсу:
Ноч, машынныя фары,
Што цемень зразаюць, бы косы.

Тут самотныя людзі
Заўсёды кудысьці спяшаюць.
Што з зямлёй нашай будзе,
Калі горад з вёскай змяшаюць?


   


Рецензии