Як дрэва знаходзiць карэннем...
Як дрэва знаходзіць карэннем
Жыццёвую моц, у глушы
Таксама ў зямельцы натхненне
Знаходжу і я для душы.
Натхненне знайсці ў чалавеку –
Вялікая рэдкасць цяпер,
Бо ў нашым няправедным веку
Пануе ў ім зайздрасці звер.
Як дрэва знаходзіць карэннем
Жыццёвыя сокі свае,
Так сэрца знаходзіць натхненне
І ў песнях яго аддае.
І я не прашу, каб любілі,
Спявалі каб песні мае.
Прашу, каб душу не губілі,
Што вам не за грошы пяе.
09. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118080908431