Ля абелиска
Ля абеліска, дзе героі пахаваны,
Стаялі моўчкі ўнук і дзед — два ветэраны.
Чырвоным колерам іх лёсы аб’яднаны:
Баляць і ныюць па начах былыя раны.
Дзядуля сніць, як батальён ідзе ў атаку,
Як кулямёт страляе па фашысцкім танку.
Ён бачыць чорны дым палаючай Хатыні
І сцяг чырвоны над рэйхстагам у Берліне.
У кожнага свая вайна, свае ўспаміны.
Выконваў унук загад сваёй краіны.
Яго сябры злажылі голавы так рана
У гарачай кропцы: у гарах Афганістана!
Стаялі доўга, нахіліўшы ўніз галовы.
Маўчанне іх сказала больш, чым словы.
А колькі месц такіх у Беларусі?
Пералічыць я нават не бяруся.
Ды толькі ці да ўсіх вядуць сцяжынкі,
І ходзяць па іх хлопчыкі, дзяўчынкі,
Прыносяць кветкі да магілы брацкай?
Народны подзвіг не павінен забывацца!
У майскі Дзень Вялікай Перамогі
Успаміналі ўнук і дзед шляхі-дарогі.
І марылі, каб час настаў на свеце,
Калі не будзе войнаў на планеце.
Свидетельство о публикации №118080905499
Инна Якуш 22.02.2019 21:04 Заявить о нарушении