Цвiтуць сланечнiкi, глядзяць...
Цвітуць сланечнікі, глядзяць
Сваімі тварамі ў акенца,
А дні ляцяць, а дні ляцяць
Журбой шчымліваю праз сэрца.
А дні ляцяць, а дні плывуць
Хмурынкамі над сінім лесам
І за сабой мяне завуць
Вачэй прыжмураным разрэзам.
Журбой шчымліваю ляцяць…
Сланечнікі адводзяць позірк.
А што мне з гэтых дзён узяць?
Што мне спатрэбіцца ў дарозе?
Хіба што яблык падніму
Ды пакладу сабе ў кішэню.
А як сустрэну я зіму,
Дык спелым яблыкам – сустрэну…
09. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118080902361