Цiха-цiха над лесам апускаецца вечар...
Ціха-ціха над лесам апускаецца вечар,
Ціха-ціха над садам апускаецца змрок.
Раскажы, раскажы мне пра былыя сустрэчы.
Раскажы мне пра шчасце. Ці было хоць глыток?
Ціха-ціха над лесам апускаецца вечар.
Ціха-ціха над полем апускаецца змрок.
Раскажы мне пра гора, і пра нашу сустрэчу,
І які выпадкова напаткаў цябе рок?
Ціха-ціха над лесам апускаецца вечар,
І згушчаецца, вісне над дарогаю змрок.
Раскажы, калі хочаш… Не! Маўчы пра сустрэчы.
Не глядзі ў сіні вечар, паглядзі – у мой бок…
Ціха-ціха над лесам апускаецца вечар,
Ціха-ціха над намі апускаецца змрок.
А ці будуць у нас вечарамі сустрэчы
Вось такія, як сёння, бы зусім незнарок?
07. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118080708530