Александр Блок. Рус. Бел
“ Ператворыць у жартоўнае удала,
Зразумеўшы – пачынае дакараць,
Зноў прыгожай галавою заківала,
Стала хустачкаю слёзы выціраць.
Падражніўшыся, зубамі ўсміхнецца,
Нечакана ўсё забыўшы, бы адліў,
Прыгадаўшы зарыдае сумам сэрца,
Дзесяць шпілек на стальніцу ўпусціў.
Зноў пайшла, каб азірнуцца паблажэла,
Бы чагось чакае, жвава павярне,
Праклінае, адвярнуўшыся, усім целам,
Бы так мелася, пакіне ўжо мяне…
Што ж, настаў час мне прымацца за работу,
За ранейшае, за справы, за свае.
Ды няўжо жыццё гуллівай такой нотай,
Адшумела, быццам вопраткі твае?..”
29 лютага 1916 года.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118080701613