Як над вiшнямi дым...

***
Як над вішнямі дым,
Нечакана, як сон,
Нечакана, як снег
Над узбуджаным раннем,
Нечакана зусім,
Як на ружы бутон,
Як ад горкага смех,
Надыходзіць  каханне.

Нечакана, як змрок,
Нечакана, як ноч,
Нечакана, як боль
Да канца, да  сканання,
І зусім незнарок,
Як аб тым ні прароч,
Як вачэй тваіх соль,
Надыходзіць расстанне.

06. 08. 2018 г.


Рецензии