Я пяю, я пяю...

***
Я пяю, я пяю
Для цябе дыфірамб,
Твой паэт, твой пясняр
І таварыш твой верны.
Хай гучыць, хай звініць,
Хай ён будзе, як храм,
Для цябе ў гэты час
Прахалоды вячэрняй.

Хай ляціць, як струна,
У далёкі абсяг,
Хай палае, як шлях
Твой высокі і зорны,
Каб у сэрцы тваім
Я не быў у гасцях,
Каб у сэрцы я жыў,
Як пясняр твой прыдворны.

Так даўно, так даўно
Я з табой падружыў,
Калі водар кружыў
Нам галовы ліпнёвы.
Без цябе я калісь,
Як без голасу, жыў,
А з табою знайшоў
Я чароўныя словы.

Я пяю, я пяю
Для цябе дыфірамб,
Твой паэт, твой пясняр
І таварыш твой верны.
Хай гучыць, хай звініць,
Хай ён будзе, як храм,
Для цябе ў гэты час
Прахалоды вячэрняй…

06. 08. 2018 г.


Рецензии