Малюся Богу, спаць кладуся...

***
Малюся Богу, спаць кладуся
І цішу слухаю ўначы.
Ніяк я ў ёй не разбяруся:
Смяюцца, плачуць пугачы?

Малюся Богу, спаць кладуся.
Прачнуся, ці засну навек?
Як той пугач начны, смяюся.
З сябе смяецца чалавек…

Малюся Богу. На дарогу
Сваю гляджу: адна імгла…
Кладуся спаць, але трывогу
Суняць малітва – ці змагла?

05. 08. 2018 г.


Рецензии