Ой, арол, ты, арол, шызакрылы арол...

Гомельская песня (апрацоўка мая)

Ой, арол, ты, арол, шызакрылы арол,
Ты ляці, мой арол, на Украіну дамоў.
Ты ляці, мой арол, на Украіну дамоў.

Бацька свой, бацька свой завязаў белы свет.
Маці мачыхай была, рана замуж аддала
У вялікую сям’ю ненавісную…

А вялікая сям’я абедаць пасела ўся.
А мяне маладу выпраўляюць па ваду.
А мяне маладу выпраўляюць па ваду…

Па ваду як ішла, спатыкалася.
А з вадою ішла, прыслухалася.

Маці сына браніць, што не ўмее з жонкай жыць:

“Ой, ты сын, ты мой сын, ты адзіны мой сын,
Чаго водку не п’еш, чаго жонку не б’еш?”

“А я водку не п’ю, яна горкая.
А я жонку не б’ю, яна добрая…”

Ой, арол, ты, арол, шызакрылы арол,
Ты ляці, мой арол, на Украіну дамоў.
Ты ляці, мой арол, на Украіну дамоў…

04. 08. 2018 г.


Рецензии