Як можна не верыць у Бога...
Як можна не верыць у Бога,
Калі Ён заўсёды – ва ўсім?
Вось польная ўецца дарога,
Як дым – над сумненнем тваім.
Вось сінь і журбота прасторы,
Туман – над сумленнем людзей,
Якім не хапае пакоры,
Якім не хапае – ідэй.
Як можна не верыць у Бога,
Які цябе робіць сівым
І гоніць бяду ад парога,
Як вецер – удушлівы дым?
04. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118080407062