Мае кветачкi, мае мiлыя...
Мае кветачкі, мае мілыя,
Што ж вы вянеце – у жару?
Сёння з раніцы вы панылыя,
Вас не стане, і я памру.
Мае кветачкі, мае зорачкі,
Паліваю вас, берагу.
Вашы лісцікі ды іголачкі
Так шаную я, як магу.
Мае кветачкі, мае родныя,
Нібы мар маіх матылькі!
Вы да ласкі маёй галодныя,
Да пяшчоты маёй рукі…
04. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118080403371