Сярод лясоу за Гомелем...
Стрыечным сёстрам
Жэні і Машы
Сярод лясоў за Гомелем,
Бярэзніку густога,
Нібыта сонца промені,
Жыве людзей нямнога.
Жывуць у хатах бацькавых,
А большасць з іх – у матчыных,
Пакорліва і ласкава,
А з імі – і іх спадчына:
Ў каго каса, што зрэзана
Аб асаку і венікі,
Ці лесвіца аблезлая,
Гаршчочак – для варэнікаў…
Сярод лясоў за Гомелем,
Нібыта сонца промені,
Жывуць і сёстры ўдовамі
Пад засенню кляноваю.
02. 08. 2018 г.
Заўвага аўтара: венікі – палын, мясцовы дыялект.
Свидетельство о публикации №118080205007