***
Я дзякуй толькі Богу гавару.
Люблю я ўсмешку сонечную ў леце
І дрэваў цень, што сцюдзіць галаву.
Люблю свой край, дзе вольныя азёры
Лілеямі духмянымі цвітуць.
Да іх штоноч з нябёс злятаюць зоры,
Каб паглядзець на белую ваду.
Палесся смык гучыць у паднябессі --
Яго пачуе хіба толькі той,
Хто кожны дзень складае небу песні,
Любуецца прыродаю святой.
Свидетельство о публикации №118080200398