Роспачны дзень, i надвор е i неба...
Роспачны дзень, і надвор’е і неба –
Роспачныя таксама.
Маю на сёння кавалак хлеба,
А ў сэрцы, што колісь мама
Пакінула мне, каб глядзеў на свет
Толькі сваімі вачыма.
Вось і гляджу, вось такі я паэт,
І суддзя мне – мая Радзіма.
Роспачны дзень, і пісаць не буду
Пра яркае ў небе сонца.
Маю што маю і што здабуду
Праз погляд з майго аконца.
02. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118080203961