Каля вербау надрэчных пахiлых...
Каля вербаў надрэчных пахілых,
Ля самотных і згорбленых вербаў,
Там, дзе дзень дагарае панылы,
Невясёлы, тужлівы бязмерна,
Узыходзіць нясмелая поўня,
Што да сходу ўжо хіліцца тварам,
І за хмары знікае раптоўна,
Бы не верыць ні вербам, ні марам.
Ля самотных і згорбленых вербаў,
Каля вербаў бліскучых надрэчных
На душы так балюча нясцерпна,
Нібы плача аб згубленым нечым...
01. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118080109160