Микола Винграновский. Не тронь меня. Укр. Бел
У свае далоні сам дзіўлюся.
Як сэрца болей не ўлякую,
хай гіне. Я ўжо не баюся.
Перажыву. Перагарэю.
Перакігічу. Прападу.
Узамен - нічога! Усё. Нямею.
А абыякавасць у ладу.
Адно жадаю: старыцца хутчэй,
З'яўлюся ў вочы жоўтатварым -
самотай шэраю вачэй
пастэль дапіша, што за ярам.
Астынь. Змеркні. Стань рабыняю.
Балбачы без меры, мітусіся!
Плебейкай зліся галайстрыняю.
Толькі слязамі не маліся.
Не - адбылося. Не - дрыжала.
Не - залаціла. Не - цякло.
Не… трапятала. Не… узлятала.
Не...- Пане!.. - не - не, не было!..
Як дзень учарашні - усё мінае
Карою, снегам, рукавом.
…Толькі пчала сваё спявае
над кветканосным васільком.
Перевёл с украинского языка на белорусский
Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118073101431
Людмила Барламова 31.07.2018 16:45 Заявить о нарушении