На шляху стань ма1м
Ад тугі і ад роспачы, Бог, заслані!
На шляху стань маім ратавальнаю вешкай,
Боль нясцерпны любоую святой палані!
Улюбёныя вочы Твае сустракаю
На бязладдзя зямнога жыццёвай мяжы
І адказу істотай усёю чакаю:
"Як на свеце пражыць, Творца, мне падкажы?"
Мары сэрца так часта губляюцца ў брудзе,
Рэшткі веры мацую жывою вадой,
Быццам моўчкі прашу: "Адгукніцеся, людзі!
Нельга сумна плясціся ў рай пехатой!"
Дай сталення пабегчы за лёсам нябесным,
Спраўдзіць мрою Тваю ў дачыненні душы!
Не здавацца, назваўшыся зноў "неславесным",
З дапамогаю, Божа, прашу, паспяшы!
Мой падмурак надзейны ў віры акіяна!
Веры крэпасць сярод зруйнаванай зямлі!
Неба песня, калі прачынаюся рана!
Гэта шчасце і скарб, што гады збераглі!
Ты - чаканне маё і надзея, што грэе,
Абуджае і згаснуць душы не дае!
Бо, калі сэрца вогнішча раптам макрэе,
Ты аддана спяшыш да мяне аднае!
20.06.2018.
Свидетельство о публикации №118073000729