***

Самотны лес: крыжы, крыжы --
Скавалі глебу ў латы.
Людзей панішчыў тут рэжым,
Што выбраў Курапаты.

Лес не схаваў халодных куль,
Ён памяці не знішчыў.
Ніхто не ведае, адкуль
Між дрэваў вецер свішча.

Ён нам нагадвае аб тым,
Што мы рабіць павінны.
Крыжы глядзяць на лес святы,
На брацкія магілы.

Працяты позіркам Сусвет,-
Што думае аб вечным.
Тут растраляны быў паэт --
Ён думкай глебу лечыць.

А вы? Ці здольныя прыйсці
Сягоння ў Курапаты,
Каб памяць дзён сваіх знайсці
І там не ладзіць святы?


Рецензии