Несебър
Несебер на далоні
Хана заморскага шацёр
Нас прывячаў сягоні.
З-пад піній кронаў далягляд
На паўдугу ўзбярэжжа
На воблакаў чырвоны рад
І сініх хваль бязмежжа.
На белыя драбкі дамоў,
На караблі і джэты
Ад какафоніі шумоў
Збярог нас вечар гэты.
Пасля быў штовячэрні цырк,
Танцоры і артысты.
Заранка ў аблоках - ''Чырк!'' -
Патоп пачаўся чысты.
Ліло з нябёсаў, як з вядра,
Знік горад і дарога
Вяртацца ўжо была пара
Прыйшла да нас падмога
Таксіст, як нам і абясаў,
З'явіўся ў лівень самы
Мяне нібыта чорт памчаў
За мной пабеглі дамы
Ускочылі ў таксі якраз
Я ж у другое сеў
Што гэта быў не мой заказ
Я, сеўшы, зразумеў.
Дождж пераціх і навальніца
Пайшла за мора прама к хану
А мне той вечар будзе сніцца
Як толькі табе ў вочы гляну!
Свидетельство о публикации №118073006588