Зялёным лугам, цянiстым садам...
Зялёным лугам, цяністым садам
Душа ляціць, пра жыццё спявае,
А ноччу цёплай пад зарападам
Для вершаў зоры ў сябе ўбірае.
Куды вядзеш ты, дарога песні,
Праз луг шырокі, праз сад цяністы,
Праз снег і вецер, праз лівень весні,
Спякотны поўдзень і дзень імглісты?
Куды вядзеш ты зялёным лугам,
Цяністым садам і сцежкай вузкай?
Дарогай песні іду за плугам
Па роднай ніве, па беларускай.
29. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118072903030