Цёплае лета

Ад хвалявання ўздымуцца грудзі,
Цёплае лета заўсёды будзе.
Слухай, як кажуць сумленныя людзі.
Пройдзе.

Вернецца лета ў зялёнай сукенцы,
Вершам напісаным захіснецца.
Выкраў пальчаткі, дубец і лейцы
Злодзей.

Ты адгарнуўшы свой страх далонню,
Хутка бяжы раніцай соннай.
Адначасова і дождж, і сонца
Ў вясёлцы.

Пераканай мяне, калі зможаш:
Днём бывае цямней, чым ноччу.
Дрэвы табе пакідаюць вокліч
Моцны.

Бераг насупраць будзе прыстанкам,
Човен па хвалям тугім адпускала. 
Так, нешта была, аднойчы кахала.
Зрэшты…

Пераканай мяне, бо ты можаш,
Пераплыві на другі бок Сожа.
Човен табе зробіцца ложкам 
Лепшым.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →