Сафiя

Мая зямля агнём гарэла,
маю зямлю дзяўблі дажджы.
Ганебна нацыя нямела
і памірала на Крыжы.
І там,дзе светлая Сафія,
час прыпыняў павольны рух.
Там войскі гойсалі чужыя,
там забівалі вольны дух.
Але стрымалі белы вежы,
стрымаў падмурак,камяні!
І я вітаю Незалежнасьць
сваёй няскоранай зямлі!
***
Есть музыкальный вариант.


Рецензии
Дзякуй Вам, Таццяна, за гэтыя радкі!

Андрей Ястремский   27.07.2018 16:25     Заявить о нарушении
Няма за што.

Татьяна Борисова 11   27.07.2018 17:23   Заявить о нарушении