Ёсьць куток...
ёсьць гняздо для кожнага бусла,
але я ўсё мару аб Радзіме,
што калісьці вольнаю была.
А цяпер яе схавалі хмары.
Хутка пырснуць новае хлуснёй.
Мой народ не цьмяны-задзяўбаны,
мой народ,напэўна,нежывой.
Што ягона сэрца ўзварушыць?
Што яго пакліча ўздагон
Сваёй маці-роднай Беларусі,
што ўжо паведзена ў палон?
Мо ніхто і не адчуе страты?
Мо нікому гэта не баліць?
Але як жа нам бяз сваёй хаты
прымакамі ў чужынцаў жыць?
Свидетельство о публикации №118072705287