Зямля бацькоу

(прысвячаецца маёй Радзіме- Зэльвеншчыне)
 Аудиопробу можно послушать на сайте "Изба-читальня", автор Марсель.

Зямля бацькоў з блакітам ясным неба!
Я кожны раз вяртаюся сюды,
Дзе сустракаюць госця соллю, хлебам
І след дзяцінства бачны праз гады.

Дзе белы бусел звіў гняздо ля хаты,
А на стале - з арнаментам абрус.
Дзе кожны крок успамінамі багаты,
А дзеда з бацькам зваці беларус.

Дзе ўсё жыццё на покуці - ікона
І вышываны макамі рушнік.
А маладзік на небе, як карона,
І месяц март завецца сакавік.

Прыпеў: Зямля бацькоў! Зямля бацькоў!
Ты снішся мне ізноў, ізноў...
Жаллівай песняй журавоў...
Зямля бацькоў!
Зямля бацькоў! Зямля бацькоў!
У абдымках жоўтых рушнікоў,
Сінеча рэчак між лугоў...
Зямля бацькоў!

Зямля бацькоў, зямля маёй Радзімы!
Звініць твой голас срэбны жаўруком.
З табой мы ніццю звязаны адзінай,
Сцяжынкай роднай - у бацькоўскі дом.

Няма той сцежцы роснай канца, краю.
Лячу, як птушка з выраю, дамоў,
Бо ты - усё, зямля мая, што маю -
Жыццё, багацце, вера і любоў.

На фото - лето 2018 - "...вот моя деревня, вот мой дом родной...". Заехала после выступления в Ружанах.


Рецензии