Гарыць над лесам поуня...
Гарыць над лесам поўня,
Стракочуць цвыркуны.
Я не забыўся, помню,
З якой я стараны.
Я з бульбяной, жытнёвай,
З лагоднай і лясной,
Дзе беларуса слова
Ўзвышаецца сасной.
З азёрнай, запаветнай,
Ласкавай, дарагой,
І зорнай і каметнай
І ўвосень і вясной.
Я не забыўся, помню,
З якой я стараны:
Там лес глядзіць на поўню,
Спяваюць цвыркуны…
27. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118072700198