Наплывае на лiпень жнiвень...
Наплывае на ліпень жнівень.
Успаміны плывуць ракой,
Калі поўня вісіць над нівай,
Што дастанеш яе рукой.
Калі поўня вісіць над нівай,
Не даюць успаміны спаць.
Дзякуй, поўня, і дзякуй, жнівень!
Уначы буду маму зваць:
“Раскажы пра далёкі жнівень…
Паўстагоддзя прайшло, як міг.
Помніш поўню над нашай нівай
І мой першы нясмелы крык?”
Дзякуй, поўня, і дзякуй, жнівень!
Спіць матуля, пясок, грудок…
І ляціць, і ляціць над нівай
Успамінаў маіх глыток.
26. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118072603732