Крыху цьмяна, вiльготна i цiха...
Крыху цьмяна, вільготна і ціха.
Ходзяць хмары, збіраецца дождж.
Не было б толькі большага ліха!
Раўнадушшам мяне не трывож!
Ты таксама, дзе цьмяна і хмары,
Ты таксама жадаеш святла.
І трывожаць цябе твае мары,
Хоць вясна незнарок адцвіла.
Не было б толькі большага ліха!
Таму мары свае не трывож!
Паглядзі, як збіраюцца ціха
Неўміручыя хмары на дождж.
25. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118072503858