Сырая ноч, яшчэ звiнiць...
Сырая ноч, яшчэ звініць,
Спявае цвыркунамі лета
І не пакінула зеніт,
І не пакінула паэта.
Яшчэ жывуць, яшчэ цвітуць
Лілеі жоўтыя, як сонца,
І погляду майго маршрут
Яшчэ не толькі від з аконца.
Спявае цвыркунамі ноч.
Пупышкі белых лілій спеюць.
Сваім паглядам напрароч
Пачуцці, што паспець паспеюць!
22. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118072208877