Лета коцiцца у просiнь...

***
Лета коціцца ў просінь
Між белых аблокаў,
А аблокі плывуць,
Наплываюць на лета.
І вяртаецца ўсе, што жыло,
Да вытокаў.
А вытокі ў далёкай
У просіні гэтай.

І цяпло тваіх рук,
І мае хваляванні,
І сумесныя нашы
І сны і турботы
Адлятаюць у просінь,
Як сіняе ранне,
Як світанне ў змярканне,
У бездань сумоты.

21. 07. 2018 г.


Рецензии