Наказ
І наша прыгожая, шчырая мова?
І хто нам паслаў літар цэлае мора,
Якія малююць і поле, і горы?
-У нашых палетках і нівах, і хатах
Асноў для складання размовы багата.
Ты толькі, дачушка, прымі іх душою,
І пойдуць у жыццё яны разам з табою.
Ты толькі паслухай, як жыта шапоча,
Як ветрык спявае барозачцы ноччу,
Як лісцік асінкі гаворыць з туманам,
І словы ствараюць для ўсіх нечакана.
Ля возера стань, пакланіся рагозу,
Бо мова ляціць з яе чысценькіх слёзак.
І кроплям дажджу пракрычы шчасна “Дзякуй”,
І гоману птушак, істоце ўсялякай.
Ад слоў беларускіх на сэрцы лагодна
І я размаўляць на другой ужо не згодна.
У спадчыну мову табе астаўляю,
І дзеці твае хай яе не губляюць.
20.07.2018 г.
Свидетельство о публикации №118072101289