I зноу сырая ноч...

***
І зноў – сырая ноч,
І зноў – грымяць грымоты,
І цвыркуны трашчаць,
І зноў – гарыць ліхтар.
Ці трэба нам, скажы,
Адкладваць ноч на потым,
Калі такая ноч –
Нібыта Божы дар?

І зноў – сырая ноч,
І зноў – грымяць грымоты,
А цвыркуны трашчаць,
Ліхтар гарыць у сне.
Рабіна з вішняком
Цалуецца ля плота.
Калі такая ноч,
Дык пацалуй мяне…

20. 07. 2018 г.


Рецензии