Сырая ноч, вiльготнае паветра...

***
Сырая ноч, вільготнае паветра.
Спіць непрабудна мокры цёмны бор.
І зноў жыцця не стала кіламетра:
Адплыў мой дзень далёка – у прастор.

Сырых хлябоў даносіць вецер пахі,
Сыры, цягучы сцелецца туман.
Кладзецца птушкай на сырыя дахі
Сырых і нізкіх зорак караван.

10. 07. 2018 г.


Рецензии