Пяшчотны фiялетавы клемацiс...

***
Пяшчотны фіялетавы клемаціс
Расцвіў ля плота і ахутаў плот.
О, як калісь любіла яго маці,
Калі на дачы цвіў ён першы год.

Ён ломкімі галінкамі чапляўся
І лез на плот, глядзеў на агарод.
А погляд мамы нібы закахаўся
У кветачку ля самае варот.

О, як калісь любіла мая маці
Пяшчотны фіялетавы твой цвет,
Мой нібы штучны, нежывы клемаціс,
Што мне ад мамы перадаў прывет.

19. 07. 2018 г.


Рецензии