На пауднёвым захадзе надзеяй...

***
На паўднёвым захадзе надзеяй
Тонкі-тонкі месяц узышоў,
І мяне ён выглядае: дзе я,
Што я сёння у жыцці знайшоў?

Як заўсёды, толькі адзіноты
Шлях шырокі, вольны і глухі,
А ў рашучым сэрцы – знак пяшчоты
І свае забытыя грахі?

Можа, хіба блытаную сцежку
Да сябе нарэшце я знайшоў,
Калі месяц сёння на узмежку
Лесу нада мною узышоў.

18. 07. 2018 г. 


Рецензии