Ты чаму да дня, Марусенька...

***
                Светлай памяці цёткі Марыі

Ты чаму да дня, Марусенька,
Поплавам ідзеш ранюсенька?
Да каго хадзіла поначы?
У каго прасіла помачы?
Цяжка жыць табе – удоваю.
Трэба крыць мо сенцы новыя?
Ці няма ўжо дроўцаў на зіму?
Ці жыццё цябе абразіла?
Цяжка бабе жыць удоваю!
Хустачку нясеш барвовую
І ідзеш, ідзеш ранюсенька…
Ад каго, мая Марусенька?

17. 07. 2018 г.


Рецензии