Родныя птушкi
ў промнях чырвоных фламiнга стаяць у вадзе,
З небам злiваюцца крылаў ружовыя пёры,
Быццам аблокi начуюць у той чарадзе.
Кажуць, калiсьцi сам цар са звярынага
свету
Бачыў цыбатых, як водзяць яны карагод,
Зачараваны адценнем жывога букету,
Каранаваў назаўжды той птушыны народ.
Можа i так: дзесьцi ходзяць y промнях заходу
Тыя красунi - фламiнга ў далёкiх краях,
Так, але ўчора на досвiтку ў нашых балотах
У белым тумане кружылiся два жураўля.
Крылы расставiлi, шыi ўзняўшы высока,
З клёкатам песнi зляталi з iх велiчных дзюб,
Крочылi разам сярод чаратоў i асокi,
Быццам бы гэта князёўна ды князь бралi шлюб.
...Хай няма пёраў ружовых, авацый плясканняў,
Цiха i мiрна жывуць мiж балот жураўлi,
Бiлася сэрца ўчора ад шчасця спаткання -
З птушкамi роднай маёй беларускай зямлi.
Свидетельство о публикации №118071608933
Аисты тоже хороши, как и журавли)
У нас, правда, нет ни тех, ни других.
Но зимой синиц, снегирей и кедровок видно в окрестной тайге.
Подкармиливаем их, когда студёно (то есть когда ниже минус 40-42 с крепким влажным ветром).
С самоцветным горно-хвойно-таёжным приветом, Валентин. Екатеринбург.
Валентин Молчанов 07.05.2019 11:19 Заявить о нарушении