Звязала мне ногi, звязала мне рукi...

***
                        Сённяшняму жыццю
               
Звязала мне ногі, звязала мне рукі.
Адно што – жыві  ды маўчы.
І нават у гэтым – дажджы і разлукі,
І вечныя мукі… ўначы.

Звязала мне ногі, звязала мне рукі
І песню не чуе маю.
Адно толькі ветру свабоднага гукі,
Адно толькі ветру – пяю.

Звязала мне ногі, звязала мне рукі.
І з гэтага – выйсця няма.
Адно толькі дзён чарада, перастукі,
Адно толькі – лета, зіма…

15. 07.2018 г.


Рецензии