Ноч. Туман. Сабака брэша...
Ноч. Туман. Сабака брэша.
Золата акна гарыць.
Што з таго, што я не грэшны?
З кім пра гэта гаварыць?
Што з таго, што ты пазвоніш,
Як няма чаго сказаць?
Ноч. Туман. І ты дазволіш
Мне зусім бязгрэшным стаць?
Ноч. Туман. Сабака брэша.
Недзе там акно гарыць.
Ліхтара святая вежа
Будзе грэшнікам свяціць.
15. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118071500217