Непауторнае

Хто стварыў, хто прыдумаў, хто склаў, нібы песню,
Гэты цуд, гэты казачны свет, гэты май,
Поўны сонца, цяпла, поўны квецені весняй,
Край мой любы, мілейшы за рай...

Хто нябёсам даў колер пралескава-сіні,
За ракою балотца ў чаромхі прыбраў,
Завушніцы развесіў на голле асіне,
Разаслаў аксаміты мураў...

Хто вятрам надухмяніў зялёныя крылы,
Выткаў ноччу над хатай сярпок малады,
Хто напоўніў нектарам бярозчыны жылы
І гамонкай шпачынай сады...

Гэты свет – непаўторны прытулак жыццёвы -
Кім прынесены, любасці поўны, мне ў дар...
Чым аддзячу? Натхнёнасцю шчырага слова,
Што ўзлятае з душы аж да хмар!


Рецензии
Очень красиво! поэтично-возвышено!!:-D:-D:-D

Лариса Геращенко   30.04.2020 18:00     Заявить о нарушении
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.