Неба сiняе-сiняе...
Неба сіняе-сіняе,
Не блакітнае і не шэрае,
Неба сіняе-сіняе,
Неба летняе, неба спелае.
Цёмна-цёмна-зялёны,
Не чорны і не ізумрудны,
Цёмна-цёмна-зялёны
Лес – цудоўны і мудры.
Неба сіняе-сіняе клінам
Над лесам цёмна-цёмна-зялёным
Застыла, замоўкла, вісіць.
І чарнее цёмна-цёмна-зялёны лес,
І цямнее, яшчэ больш сінее
Неба сіняе-сіняе.
Вечарэе, начэе.
13. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118071308532