Не стракочуць, а спяваюць...
Не стракочуць, а спяваюць
Палявыя цвыркуны.
Ноч бы слухаў, як да дзевак
Заляцаюцца яны.
Ноч бы слухаў, як наводзяць
Страх і жудасць на сяброў
І як дзевак залучаюць,
Вабяць песняй пра любоў.
Ноч бы слухаў, як той песняй –
Без ніякіх табе слоў! –
Цвыркуны схіляюць дзевак
Да кахання… зноў і зноў.
12. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118071200056