Цвiтуць лiлейнiкi, i ружы...
Цвітуць лілейнікі, і ружы,
І зоркі першыя рудбекій.
І расцвітае ліпень дружна,
Нібыта зліты ён навекі
З зялёна-жоўтай пенай ліпы,
З маліны пераспелай пахам,
З паўднёвым цёплым ветрам, нібы
Ён зліты ўсім сваім размахам
З палеткамі жытоў, з рамонак
Разлівамі, што абляпілі
Здалёк убачаны мной золак
І на радкі мяне натхнілі.
11. 07. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118071103007