Жыццё пралятае не у мроях пустых...

***
Жыццё пралятае не ў мроях пустых.
У працы штодзённай жыццё пралятае.
А што застанецца з гадоў маладых?
А хто яго ведае, хто яго знае…

Жыццё пралятае ў турботах зямных.
І вось ужо ліпень лілея вітае.
А што мне запомніцца з мрояў начных,
Калі гэтак рана, так рана світае?

Жыццё пралятае ў сваёй мітусні,
Як марнасць, нікчэмнасць кудысьці сплывае.
А што застанецца ў жыцці ад вясны?
Адно мая звонкая песня жывая.

10. 07. 2018 г.


Рецензии